Новыя эканамічныя ўмовы адкрываюць для прадпрыемстваў вялікія рыначныя магчымасці для далейшага развіцця, пошуку новых рынкаў збыту і новых крыніц сыравіны. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас наведвання ААТ «Магілёўскі металургічны завод».
Мэта наведвання – выявіць вузкія месцы, праблематыку і выпрацаваць комплекс мер для далейшай эканамічна мэтазгоднай і прыбытковай работы прадпрыемства.
«Прамысловы комплекс вобласці працуе стабільна, за выключэннем шэрагу праяў, якія нівеліруюцца, – адзначыў Леанід Мартынюк. – І таму прыклад – Магілёўскі металургічны завод, які ў новых эканамічных умовах шукае шляхі і выхады з сітуацыі, якая склалася з пастаўкай сыравіны і збытам гатовай прадукцыі».
Завастрыцца на цяперашняй сітуацыі ніхто нават не думае. Наадварот, новыя эканамічныя ўмовы даюць магчымасць ускалыхнуць менеджмент і паказаць кіраўнікам, што трэба сапраўды рухацца, шукаць новыя рынкі збыту і новыя крыніцы сыравіны.
У той жа час на заводзе не забываюцца на сацыяльную арыентаванасць прадпрыемства. «Мы ўбачылі і пачулі ад работнікаў, што своечасова выплачаная заработная плата і дастойны яе ўзровень, а таксама забеспячэнне добрых умоў працы, сацпакета, аховы працы і спецадзення – усё гэта не толькі мае месца быць, але і трымаецца на строгім кантролі», – адзначыў памочнік Прэзідэнта.
ААТ «Магілёўскі металургічны завод» з’яўляецца адным са старэйшых прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра і найбуйнейшым вытворцам стальных труб у Рэспубліцы Беларусь. Асноўная прадукцыя – трубы стальныя электразварныя круглага і профільнага перасеку, трубы вада- і газаправодныя, профілі полыя зварныя, шрот тэхнічны чыгунны літы і колаты, баласны, запаўняльнікі для асоба цяжкіх бетонаў, люкі і дажджапрыёмнікі чыгунныя, восі чарнавыя вагонныя, пакоўкі з канструкцыйнай і легіраванай сталі, малыя архітэктурныя формы і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 09:46
Як Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод выходзіць з санацыі і падвойвае аб'ёмы вытворчасці
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка