Адным з галоўных пытанняў VI Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў сталіцы 11–12 лютага, стане сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны на 2021–2025 гады. Мы спыталі ў кіраўнікоў усіх шасці абласцей, што, на іх погляд, можа змяніць жыццё кожнага з нас у лепшы бок.
Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага аблвыканкама:
– Разлічваем у наступныя пяць гадоў падняць жыццёвы ўзровень сямі раёнаў паўднёва-ўсходняга рэгіёна. У 2020-м падоўжана дзеянне праграмы па яго развіцці, якая адкрывае новыя магчымасці. У дакуменце ёсць шэраг новаўвядзенняў. Напрыклад, прадугледжана магчымасць выкупу арэнднага жылля тымі, хто мае бесперапынны стаж працоўнай дзейнасці ў арганізацыях рэгіёна і пражывае на арэндных «квадратных метрах» 10 гадоў і больш – за 10% ад яго ацэначнага кошту.
Уся вобласць будзе прырастаць новым жыллём, школамі, дзіцячымі садкамі, бальніцамі, спартыўнымі пляцоўкамі і будынкамі.
Развіваючы сацыяльную інфраструктуру, мы звяртаем увагу на патрэбы людзей кожнага населенага пункта. Адзін з многіх прыкладаў: у Мсціславе праз аварыйны стан вырашылі закрыць грамадскую лазню. Здавалася б, сёння ў кожнага ёсць ванна або свая лазня... Але людзі сталі звяртацца ў выканкам: маўляў, хочам новую гарадскую лазню. Пабудавалі!
Вядома, праблемы ёсць. Куды без іх? Але я ўпэўнены: усе яны вырашальныя ў мірнай, спакойнай, кіруемай краіне. Такой, як наша Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.04.2025 - 15:00
Леанід Заяц: чым бліжэй мясцовыя саветы дэпутатаў да насельніцтва, тым эфектыўней іх работа
08.04.2025 - 10:54
Разгул стыхіі ў Магілёўскай вобласці. З чыгуначных пуцей прыбралі больш за 500 упалых дрэў
08.04.2025 - 09:40