Магілёўская абласная арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа трэці раз рыхтуе да адпраўкі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі бежанцам вагой больш за тону. Ім будуць перададзены прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены, цёплыя рэчы, абутак.
– Мы ўдзячныя ўсім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся дапамагчы тым, хто апынуўся ў міграцыйнай пастцы на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. У зборы гуманітарнай дапамогі актыўны ўдзел прынялі розныя арганізацыі і прадпрыемствы горада, грамадскія аб’яднанні, царква. Прыемна, што жыхары Магілёўскай вобласці нам пастаянна тэлефануюць з раёнаў і імкнуцца ўнесці свой уклад у добрую справу, – расказвае старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі. – У лагер бежанцам ад нашай абласной арганізацыі мы перадалі ўжо больш за 4 т. гуманітарнага грузу і ў чарговы раз справай даказалі: мы мірная краіна, гатовая працягнуць руку дапамогі ўсім, хто ў ёй мае патрэбу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.05.2025 - 15:55
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 24 мая
19.05.2025 - 10:59
Адкрыліся чартарныя рэйсы з аэрапорта Магілёў у турэцкую Анталлю
19.05.2025 - 09:05
«Мы на самой справе шчаслівыя разам». Лепшай студэнцкай сям'ёй Беларусі стала пара з БДУТ
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ