Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 1-3 снежня наведвае Сагдыйскую вобласць Таджыкістана. Пра гэта паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Таджыкістане.
Віктар Дзенісенка 2 снежня прыняў удзел у сустрэчы дэлегацыі Магілёўскай вобласці са старшынёй выканаўчага органа дзяржаўнай улады Сагдыйскай вобласці Раджабоем Ахмадзада. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Магілёўскай і Сагдыйскай абласцей, а таксама ў цэлым перспектывы ўмацавання дзелавога ўзаемадзеяння прадпрыемстваў дзвюх краін, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі.
Праграмай візіту запланаваны ўдзел пасла ў таджыкска-беларускім бізнес-форуме, наведванне прадпрыемстваў Сагдыйскай вобласці, сустрэчы з ключавымі дзелавымі партнёрамі беларускіх экспарцёраў.
У пасольстве таксама праінфармавалі, што 1-4 снежня праходзіць візіт у Сагдыйскую вобласць беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Русланам Страхарам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15