22 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца жалобная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асаблівая дата ў беларускай гісторыі. Паўсюдна ў краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. І ўспамінаюць падзеі пачатку самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва: на досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы дамову аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза планам Барбароса, згодна з якім нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР. На тэрыторыю цяперашняй Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў. Варожая авіяцыя ўжо ў 3.30 22 чэрвеня бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы, Ліду, Кобрын і Слонім.
80 гадоў прайшло з пачатку гэтай страшнай падзеі, але час не ў сілах супакоіць нашу памяць, паменшыць смутак: настолькі глыбока ўвайшла вайна ў лёсы беларусаў, закрануўшы сэрцы і душы не толькі яе непасрэдных удзельнікаў, але і іх нашчадкаў.
Сёлета памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілейнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у Магілёўскай вобласці традыцыйна пачнуцца ў 4.00 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары горада на Дняпры.
Пасля а 12.00 пройдзе Усебеларуская хвіліна маўчання, а ў храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы загучыць звон.
Усіх жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць далучыцца да хвіліны маўчання – задумацца і ўспомніць тых, хто аддаў жыцці за нашу мірную сучаснасць і будучыню. Ушанаваць памяць герояў кожны можа ў сябе дома, у дарозе або на працоўным месцы.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду