Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта і Магілёўскага міжраённага аддзела на завяршальным этапе далучыліся да штогадовай рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2021». Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
Удзельнікамі акцыі сталі 35 следчых, кіраўнікоў і курсанты следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС. Яны высадзілі маладыя саджанцы хвоі, елкі і бярозы на плошчы больш за 3,5 га ў Вендаражскім лясніцтве Магілёўскага лясгаса.
Удзел у папаўненні ляснога масіву прыняў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шалухін.
Падчас высадкі маладых саджанцаў Уладзімір Шалухін падкрэсліў, што неабходна падтрымліваць патрэбную і высакародную справу па аднаўленні лесу: «Тым больш у Год народнага адзінства і 10-годдзя ўтварэння Следчага камітэта кожны павінен унесці свой невялікі ўклад і пасадзіць дрэва, прыгажосцю і сілай якога ў далейшым змогуць захапляцца нашы нашчадкі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44