Першае паседжанне Каардынацыйнай рады па дзяржаўнай абароне дзяцей адбылося 12 чэрвеня ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Адкрываючы пасяджэнне намеснік старшыні аблвыканкама Алег Сцельмашок адзначыў, што са студзеня 2025 года зменена заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць камісій па справах непаўналетніх і іншых дзяржаўных органаў па забеспячэнні дзяржаўнай абароны дзяцей у праблемных сем'ях: «Ва ўмовах удасканалення гэтай дзейнасці неабходна аб'ектыўна бачыць стан спраў. Паколькі ні адна са службаў самастойна не зможа вывесці сям'ю з цяжкай жыццёвай сітуацыі, асновай эфектыўнай працы з'яўляецца належнае ўзаемадзеянне».
У парадку справаздачы аб прынятых мерах па ўдасканаленні работы намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Наталля Ігнаценка далажыла, што ў вобласці зніжаецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На кантролі застаюцца пытанні своечасовага выяўлення цяжкай жыццёвай сітуацыі для дзіцяці і аказанне дапамогі па яе ўстараненню.
Па выніках разгляду пытанняў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Магілёўскай вобласці Святлана Кашнярова падкрэсліла: «Для таго, каб атрымаць станоўчы вынік, праца павінна праводзіцца ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, з улікам рэсурсных магчымасцей грамадскіх арганізацый. Важна праводзіць сістэмны аналіз становішча дзяцей, правільна ацэньваць рызыкі іх знаходжання ў сям'і і, галоўнае, забяспечыць актуальныя падыходы ў вырашэнні праблемных пытанняў».
Па выніках абмеркавання прыняты міжведамасныя рашэнні.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.06.2025 - 11:14
Бяспека працы - у прыярытэце: у Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік бяспечнай працы
12.06.2025 - 10:53
11.06.2025 - 14:12
«Падтрымка беспрацоўных і моладзі». Урад пашырыў магчымасці садзейнічання ў працаўладкаванні
09.06.2025 - 15:06
Да новага навучальнага года ўжо аб'яўлены школьныя стандарты