МНС Магілёўскай вобласці нагадвае аб забароне і наступствах выпальванняў сухой травы. Толькі ў 2018 годзе ў рэгіёне зафіксавана 160 загаранняў сухой расліннасці, 3 тарфяныя і 35 лясных пажараў. За выяўленыя парушэнні складзена больш за 2,4 тыс. адміністрацыйных пратаколаў.
Праз спальванне сухой расліннасці і смецця адбылося 4 пажары, пашкоджаны дом і 7 гаспадарчых пабудоў, знішчана адна гаспадарчая пабудова.
«Складана, паверыць, але ў лютым 2019 года ў вобласці ўжо зафіксаваныя выпадкі выпальванняў травы», – адзначыла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 23 лютага 23-гадовая жыхарка аграгарадка Заеліца Глускага раёна, прапаліўшы ў печы, вынесла попел на вуліцу, і, спадзеючыся на вільготнасць паветра, не стала праліваць яго вадой. Як аказалася, дарма. На тэрыторыі домаўладання загарэлася сухая трава. У адпаведнасці з заканадаўствам вінаватая прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. У гэты ж дзень гарэла трава паблізу вёскі Барбарава Глускага раёна.
Перш чым паднесці падпаленую запалку да травы, ведайце, што, згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў, вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад дзесяці да сарака базавых велічынь. Таксама развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу да дванаццаці базавых велічынь (арт. 58 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях).
У МНС нагадалі, што для бяспечнага развядзення вогнішчаў і спальвання смецця неабходныя наступныя ўмовы: зацішнае надвор’е, ёмістасць з вадой аб’ёмам не менш за 10 л, вычышчаная ад верхняга пласта глебы пляцоўка (шырынёй не менш за 0,25 м.), адлегласць ад якой павінна быць не менш за 10 м да будынкаў, 20 м да ляснога масіву і 30 м да скірд сена і саломы. Мангал або грыль бяспечна ўсталёўваць як мінімум на адлегласці 4 метры ад дома.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы