Абноўлены ўчастак ручной глазіроўкі зефіру адкрыўся на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны харчавік». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар прадпрыемства Анастасія Хурсан.
«Участак ручной глазіроўкі зефіру – гонар фабрыкі. Яго рэканструкцыя пачалася ў канцы 2018 года. Мадэрнізацыя праводзілася без прыцягнення іншых службаў: усё рабілася ўласнымі сіламі і за сродкі прадпрыемства», – адзначыла прадстаўнік фабрыкі. На рэканструкцыю ўчастка, паводле яе слоў, было выдаткавана прыкладна Br200 тыс.
«Вынікам працы стала абнаўленне вытворчых плошчаў, якія ў параўнанні з папярэднім участкам павялічыліся ўдвая, а таксама паляпшэнне ўмоў працы супрацоўнікаў. Акрамя таго, узрасла колькасць рабочых месцаў для глазіроўшчыц – з 11 да 16», – дадала Анастасія Хурсан. Як чакаецца, прадукцыйнасць працы на абноўленым участку ўзрасце на 10% за змену.
«У мінулым годзе на ўчастку ручной глазіроўкі зефіру было выраблена 295 т прадукцыі (гэта крыху вышэй за ўзровень 2017 года). Прадукцыя рэалізуецца на ўнутраным рынку і экспартуецца ў 17 краін, сярод якіх Расійская Федэрацыя, Літва, Латвія, ЗША, Узбекістан, Азербайджан, Канада, Грузія», – адзначыла прэс-сакратар. Экспарт прадпрыемства ў 2018 годзе павялічыўся на 5,5% да ўзроўню 2017 года.
ААТ «Чырвоны харчавік» спецыялізуецца на вытворчасці пасціла-мармеладных вырабаў (зефір, мармелад, жавальны мармелад), халвы, ірысу, дражэ, цукерак. У асартыменце больш за 140 відаў прадукцыі. Вытворчыя магутнасці дазваляюць выпускаць каля 20 тыс. т кандытарскіх вырабаў на год. Фабрыка вядзе актыўную інвестыцыйную дзейнасць. Зараз на яе тэрыторыі будуецца лагістычны цэнтр для захоўвання і наступнай адгрузкі прадукцыі, ідзе рамонт на ўчастку вытворчасці халвы і разліву мёду.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00
28.10.2025 - 09:29