RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На кальцы вакол аркі ў Магілёве ўсталююць святлафорнае рэгуляванне

На кальцы вакол аркі па Мінскай шашы ў Магілёве ўсталююць святлафорнае рэгуляванне да Дня горада. Дэталі праекта агучылі на планёрцы гарвыканкама.

Будаўніцтва 20-метровай трыумфальнай аркі, узвядзенне якой было прымеркавана да 750-годдзя Магілёва, завершана да пачатку кастрычніка 2018-га. Доўжылася яно крыху больш за год. Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя і ўстаноўлена падсвятленне. Але падысці да аркі, у аснову якой закладзена капсула-пасланне будучым пакаленням, а сцены яшчэ будуць дадаткова ўпрыгожаны элементамі дэкору інфармацыйнага характару, праблематычна. Ад ідэі будаўніцтва падземнага пешаходнага пераходу пакуль канчаткова не адмовіліся, але сродкаў на рэалізацыю гэтай часткі праекта няма. Вырашыць пытанне дапаможа святлафорнае рэгуляванне.

Адпаведным службам гарвыканкама дадзена даручэнне да вясны бягучага года распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю аб’екта. Стаянка для аўто будзе пабудавана побач са шматпавярховым домам, які плануюць узвесці ў непасрэднай блізкасці з аркай па першай лініі забудовы Мінскай шашы.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая