На вадаёмах Магілёўскай вобласці за мінулы тыдзень загінула 11 чалавек, з іх шэсць – за выхадныя, паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Мікалай Маісееў.
Трое загінулых пры купанні ў выхадныя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. «З надыходам гарачых дзён колькасць людзей, якія наведваюць вадаёмы, расце, як і колькасць загінулых, і гэта нягледзячы на узмоцненую прафілактычную працу па бяспечных паводзінах на вадзе, – адзначыў Мікалай Маісееў. – Мы плануем прыняць дадатковыя меры. Заўтра, 18 чэрвеня, у аблвыканкаме пройдзе нарада з запрашэннем усіх зацікаўленых асоб, дзе будзе выпрацаваны план канкрэтных дзеянняў».
Са слоў суразмоўцы, самая вялікая колькасць загінулых на вадзе за адзін месяц была зарэгістравана ў ліпені 2010 года – 83 чалавекі. А за апошні тыдзень гэтага ж месяца патанулі 27 грамадзян.
У АСВОДзе нагадалі, што не рэкамендуецца купацца ў небяспечных і забароненых для гэтага месцах (паблізу гідразбудаванняў, у суднаходных месцах, у месцах са складаным рэльефам дна, абрывістымі і падмытымі берагамі, хуткай плынню, вірамі). Нельга ўваходзіць у ваду ў нецвярозым стане, пакідаць дзяцей без нагляду. Лепш не заплываць далёка ад берага, правільна разлічваць свае сілы. Небяспечна таксама ныраць з лодак, катараў, прычалаў, мастоў і іншых збудаванняў і ў неправераных месцах. Знаходзячыся ў вадзе, неабходна захоўваць тэмпературны рэжым свайго цела. Уваходжанне і скачкі ў ваду ў разгарачаным і ўзбуджаным стане з-за рэзкага перападу тэмпературы прыводзяць да спазмаў сасудаў, у тым ліку галаўнога мозгу і сэрца. З іншага боку, нельга даводзіць сябе да пераахалоджвання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01