У насычанай праграме рабочага візіту былі два важныя для горада на Бярэзіне аб'екты - РУП «Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў» і будаўнічая пляцоўка смеццеперапрацоўчага завода.
Азнаёміўшыся з першым аб'ектам, Анатоль Сівак растлумачыў, што важна сёння шукаць у такіх месцах турыстычны патэнцыял і магчымасць пашырэння акваторыі (не спыняючыся толькі на здабычы пяску), бо глабальная змена клімату дыктуе карэкціроўку і структурныя змены ў дзейнасці такіх аб'ектаў, як Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў.
Бярэзіна абслугоўваецца амаль на ўсім працягу - ад горада Беразіно да ўпадзення ў Днепр. Сумарная працягласць суднаходнай артэрыі складае больш за 600 кіламетраў. Адпаведнасць рэк нормам бяспечнага суднаходства - на пастаянным кантролі. Правяраюць не толькі фарватар (суднаходную частку), але і навігацыйнае абсталяванне - буі і знакі.
Тут забяспечваюць транзіт буйнагабарытных грузаў - тых, якія нельга даставіць ніякім іншым відам транспарту.
Узгадаўся і герб Бабруйска, які мы атрымалі дзякуючы пастаўкам хвоі для флота Расійскай імперыі. Цікавы турыстычны маршрут вымалёўваецца. Даводзілася работнікам прадпрыемства перапраўляць і абсталяванне для мінскай ЦЭЦ-5, і кампаненты для БелАЭС у Астраўцы. Спачатку груз ішоў па Дняпры, потым па Бярэзіне і ўжо ў Мінскай вобласці перагружаўся на трал.
Наступная кропка ў маршруце - смеццеперапрацоўчы завод - найважнейшы аб'ект, выхад якога на поўную магутнасць і ўрачыстае адкрыццё рыхтуюцца ў Год добраўпарадкавання.
Пасля агляду прадпрыемства ў адміністрацыйным корпусе прайшла нарада з удзелам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзя Трубілы, намесніка міністра транспарту і камунікацый Наталлі Александровіч, намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзя Дзенгалёва.
Смеццеперапрацоўчы завод - аптымальны спосаб даць другое жыццё бытавому смеццю, каб не адпраўляць на пахаванне яго на палігонах з-за адсутнасці патрэбных магутнасцяў і тэхналогій. Акрамя таго, ён забяспечыць больш за 140 працоўных месцаў, будзе акумуляваць цвёрдыя камунальныя адходы з пяці раёнаў: Бабруйскага, Асіповіцкага, Глускага, Кіраўскага і Клічаўскага.
- Важна дасягнуць максімальных паказчыкаў на сёння і поўнай загрузкі, - адзначыў у завяршэнне візіту Анатоль Сівак. - Такія прадпрыемствы дастаткова вялікія - сто тысяч тон перапрацоўкі. Гэта вялікая ступень рызыкі. Задача - перапрацоўваць усё, а не складаваць на палігонах для пахавання.
Эфектыўная перапрацоўка смецця - стратэгічны напрамак эканомікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.03.2025 - 13:09
У Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце
26.03.2025 - 11:08
Як працуе адзінае на Магілёўшчыне прадпрыемства па падрыхтоўцы насення
25.03.2025 - 12:48
21.03.2025 - 14:40