Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 29 студзеня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе абласнога цэнтра творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта метадыст інструкцыйна-метадычнага аддзела ўстановы дадатковай адукацыі Наталля Ластачка.
Удзельнікамі спаборніцтва стане 20 канкурсантаў, якія прадстаўляюць розныя профілі дзейнасці. Яны ўжо сталі пераможцамі аналагічных прамежкавых спаборніцтваў, якія прайшлі ў лістападзе-снежні 2018 года. Тады педагогі прапанавалі прэзентацыю адукацыйна-метадычнага комплексу, адкрытыя заняткі з групай незнаёмых навучэнцаў і майстар-клас па адвольнай тэме.
Праграма фіналу будзе ўключаць два асноўныя этапы: самапрэзентацыю «Знаёмцеся – гэта я!» і псіхолага-педагагічнае тэставанне «Ад тэорыі да практыкі». Для гасцей мерапрыемства ў фае 2-га паверха тэатральнага корпуса арганізуюць адкрытую пляцоўку педагагічнага вопыту ўдзельнікаў конкурсу «Майстэрства. Творчасць. Талент», дзе можна будзе пазнаёміцца з прэзентацыйнымі адукацыйна-метадычнымі матэрыяламі, наведаць выставу работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Па выніках спаборніцтва журы вызначыць пераможцу, кандыдатуру якога прапануюць да разгляду на прысуджэнне звання «Найепшы па прафесіі», а таксама двух лаўрэатаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў.
Конкурс прафмайстэрства сярод устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праводзіцца ў рэгіёне трынаццаты раз. Спаборніцтва накіравана на абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту ў сістэме дадатковай адукацыі, выяўленне таленавітых, творча працуючых спецыялістаў. Арганізатарам конкурсу выступае Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем ажыццяўляе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці».
Праграма фінальнага этапу
10.30–11.30 – псіхолага-педагагічнае тэставанне «Ад тэорыі да практыкі» (кабінет 305)
13.00–13.30 – адкрытая пляцоўка педагагічнага вопыту ўдзельнікаў конкурсу «Майстэрства. Творчасць. Талент»
(фае 2 паверха, тэатральны корпус)
13.30–14.00 – урачыстая цырымонія адкрыцця конкурсу (канцэртная зала)
14.00–17.30 – выкананне конкурснага задання «Самапрэзентацыя «Знаёмцеся – гэта я!»» (канцэртная зала)
17.30–18.30 – падвядзенне вынікаў. Праца журы, падліковай камісіі (канцэртная зала)
18.30–19.00 – узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу (канцэртная зала)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы