Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным з 13 лясгасаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага ДВЛГА Ірына Цысельская.
Экасцежкі будуць распрацоўвацца пераважна з прадстаўнікамі школьных лясніцтваў і ўключаць на ўсёй сваёй працягласці шмат цікавых і пазнавальных лакацый і актыўнасцей. Пры гэтым іх галоўнай мэтай застанецца знаёмства вялікіх і маленькіх наведвальнікаў з прыроднымі экасістэмамі, аповед пра лес і яго насельнікаў, дэманстрацыя эстэтычнай і экалагічнай каштоўнасці гэтых тэрыторый. Ідэя заключаецца ў тым, каб чалавек ад пачатку і да канца прайшоў прапанаваны маршрут і адкрыў для сябе шмат новага, у тым ліку адпачыў маральна, сузіраючы прыгажосць прыроды.
«У хуткім часе новая экасцежка з'явіцца ў Горацкім лясгасе, - адзначыла Ірына Цысельская. - Раней у гэтым лясгасе было пяць экатрапаў, аднак пасля буралому 2022 яны проста перасталі існаваць. Так, стыхія вырвала з каранямі цэлыя дубовыя алеі. Гэтыя дрэвы былі ўнесены ў спіс помнікаў прыроды і карысталіся асаблівай папулярнасцю сярод наведвальнікаў лесу. Цяпер лясныя маршруты давядзецца ствараць нанава. Ужо вядома, што новая экасцежка размесціцца ў Ходасаўскім лясніцтве, яе працягласць складзе не менш за тры кіламетры».
Ірына Цысельская падкрэсліла, што ў гэтым годзе работа па стварэнню экатрап істотна актывізуецца. Прычым плануецца зрабіць як пешыя, так і веласіпедныя маршруты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду