У Магілёве з'явіцца новы індустрыяльны парк. Аб гэтым распавялі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў».
Новы аб'ект размесціцца на тэрыторыі ўчастка №4 свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў». Папярэдне агульны пляц індустрыяльнага парку складзе 37 га. Тут будуць размяшчацца 4 вытворчыя аб'екты плошчай па 5 тыс. кв.м і яшчэ 4 вытворчыя аб'екты плошчай па 10 тыс. кв.м. Таксама зробяць пад'езды, паркоўкі, падвядуць усе неабходныя інжынерныя сеткі.
Новы індустрыяльны парк - буйны інвестыцыйны праект, разлічаны на 2025-2030 гады. Агульны аб'ём фінансавання - каля Br150 млн.
Уласнікам аб'ектаў нерухомасці будзе СЭЗ «Магілёў». Як распавялі ў адміністрацыі, плошчы будуць выдзяляцца ў арэнду вытворцам, якія захочуць працаваць у Магілёве. Такая база дасць магчымасць інвестарам значна паскорыць працэс выпуску прадукцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39