Галоўныя навіны навучальнага года 2025-2026
Да пачатку чарговага навучальнага года засталося зусім крыху. З 1 верасня ў беларускіх школах уводзіцца нямала навін. Журналісты сеткавага выдання ont.by сабралі галоўныя з іх. Расказваем, да чаго рыхтавацца школьнікам і іх бацькам?
Якія прадметы і факультатывы з'явяцца ў новым навучальным годзе?
«Гісторыя Беларусі ў кантэксце ў сусветнай гісторыі» - новы навучальны прадмет, які будуць выкладаць у X-XI класах. Яго мэта - фарміраванне цэласнай карціны свету, а таксама развіццё ўмення крытычна ацэньваць гістарычныя падзеі.
«Асновы кіравання квадракоптарам». Гэты факультатыў уводзіцца для школьнікаў 8-9 класаў з мэтай папулярызацыі інжынерных прафесій. Заняткі ў большасці сваёй будуць уяўляць сабой трэніроўкі на сімулятарах і практыкаванні па кіраванні квадракоптарамі.
«Свет сельскай гаспадаркі» - факультатыў для навучэнцаў 7-9 класаў, дзе дзеці пазнаёмяцца з асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі і асаблівасцямі атрымання прадуктаў харчавання.
Замест двух урокаў «Фізічнай культуры і здароўя» - тры. Гэта дасць магчымасць павысіць рухальную актыўнасць навучэнцаў і стварыць ва ўстановах адукацыі комплексную сістэму здароўезберажэння.
Новы спіс прафесій, па якіх старшакласнікі змогуць вучыцца рабочым спецыяльнасцям. Для вучняў 10-11 класаў у рамках прадмета «Працоўнае навучанне» будзе арганізавана навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях. Старшакласнікі змагу асвоіць асновы такіх прафесій як муляр, аператар АЗС, печнік, тынкоўшчык, повар, слесар па рамонце аўтамабіляў, трактарыст, швачка і іншых. Пры гэтым ім будзе прысвоены кваліфікацыйны разрад.
Вучэбна-палявыя зборы для вучняў 10-х класаў. Раней яны праводзілі толькі для кадэтаў і сувораўцаў. З 2026 года вучэбна-палявыя зборы будуць праходзіць для ўсіх 10-класнікаў - з 26 мая па 5 чэрвеня.
Што новага ў арганізацыі адукацыйнага працэсу?
Змяняецца прынцып падзелу на падгрупы на ўроках замежнай мовы. З новага навучальнага года клас будзе дзяліцца на падгрупы, калі ў ім навучаюцца не менш за 20 чалавек.
Школьнікі будуць пакідаць тэлефоны ў спецыяльных месцах перад урокамі. Смартфоны будуць захоўвацца пад відэаназіраннем для забеспячэння іх захаванасці.
Дзелавы стыль адзення абавязковы для ўсіх навучальных заняткаў. Выключэнне - урокі фізкультуры і працоўнага навучання.
Для хлопчыкаў і юнакоў у камплект адзення могуць уваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткім і доўгім рукавом, вадалазка, гальштук, для дзяўчынак - пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткім і доўгім рукавом, вадалазка, сарафан, сукенка.
Новаўвядзенні пры арганізацыі цэнтралізаванага экзамену. Іх адразу некалькі. Па-першае, некаторых навучэнцаў будуць вызваляць ад здачы ЦЭ па медыцынскіх паказаннях (раней такое правіла распаўсюджвалася толькі на 9-класнікаў). Па-другое, тыя, хто атрымаў вынік у нуль балаў, змогуць пераздаць экзамен у жніўні. Па-трэцяе, тыя, хто не з'явіўся на ЦЭ па ўважлівай прычыне, атрымаюць магчымасць здаць яго ў рэзервовыя дні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт