У Беларусі з 1 жніўня ўводзяцца новыя стандарты для забеспячэння безбар'ернага асяроддзя, паведаміла вядучы інжынер аддзела тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі ў машынабудаванні і рэсурсазберажэнні Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Кацярына Карыцька.
Стандарты распрацаваны ў адпаведнасці з падпраграмай «Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» і змяшчаюць патрабаванні да канструкцыі і ўстаноўкі пад'ёмных механізмаў і тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія забяспечваюць бяспечнае перамяшчэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У прыватнасці, СТБ ISO 23599-2019 прызначаны дапамагчы людзям са слабым зрокам арыентавацца ў прасторы дзякуючы зручнаму размяшчэнню спецыяльных элементаў - тактыльных паказальнікаў (папераджальных і накіравальных), якія забяспечваюць правільнае ўспрыманне інфармацыі, што перадаецца праз тактыльныя паверхні як у памяшканнях, так і на адкрытых пляцоўках (паблізу пешаходных пераходаў, чыгуначных платформ, лесвіц, пандусаў, эскалатараў, ліфтаў).
Стандарт СТБ EN 81-82-2019 накіраваны на павышэнне даступнасці ліфтаў для ўсіх пасажыраў, уключаючы пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі, СТБ ISO 19026-2019 - на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца пажылыя грамадзяне, людзі з інваліднасцю пры карыстанні грамадскімі туалетамі (стандарт устанаўлівае патрабаванні да формы, колеру, размяшчэння кнопак змывання, выкліку).
СТБ ISO 10865-2-2019 устанаўлівае метады выпрабаванняў і патрабаванні да канструкцыі, характарыстык і маркіроўкі сістэм мацавання крэслаў-калясак, а таксама да адпаведных інструкцый і папярэджанняў. «Бяспечная перавозка звычайна патрабуе дадатковага абсталявання для замацавання крэслаў-калясак у аварыйных сітуацыях. Стандарт прапануе альтэрнатыўныя рашэнні для эфектыўнага выкарыстання прасторы, зручнасці і незалежнасці пасажыраў у час паездкі», - растлумачыла вядучы інжынер БелДІСС.
СТБ EN 12182-2019 устанаўлівае агульныя тэхнічныя патрабаванні і метады выпрабаванняў асістыўных устройстваў, якія адносяцца да медыцынскага абсталявання. У іх ліку артапедычныя прыстасаванні для хадзьбы, крэслы-каляскі, пратэзы, хадункі і інш.
Кацярына Карыцька адзначыла, што новыя стандарты ствараліся пры падтрымцы грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў і Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра, адпавядаюць сучасным міжнародным патрабаванням. «Работа па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы прадаўжаецца», - дадала яна.
Фарміраванне безбар'ернага асяроддзя - важнейшая ўмова забеспячэння інвалідам і фізічна аслабленым асобам роўных магчымасцей для ўдзелу ў жыцці грамадства. Размова ідзе аб стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння (пяшком, на калясках, асабістым і грамадскім транспарце); доступу ў будынкі і збудаванні, уключаючы жылыя дамы і кватэры, перамяшчэння і дзейнасці ўнутры гэтых аб'ектаў, а таксама ў месцах адпачынку і турызму, аб'ектах рэкрэацыйнага і аздараўленчага прызначэння; атрымання поўнага комплексу паслуг і інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў