У Беларусі распрацоўваюцца новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя, паведаміў дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандр Скуратаў.
«Такая праца праводзіцца з 2006 года. Ужо распрацавана каля 40 дзяржаўных стандартаў у гэтай сферы, сёлета вядзецца распрацоўка яшчэ шасці», – адзначыў Аляксандр Скуратаў.
У прыватнасці, плануецца ўстанавіць патрабаванні да камунікатыўных дошак, прызначаных для палягчэння зносін асоб з парушэннямі маўлення і слыху, тактыльных накіроўвальных карт (яны патрэбныя, каб лягчэй было арыентавацца ў парках, грамадскіх месцах, будынках), транспартных сродках для перавозкі і пасадкі пасажыраў у аэрапортах.
Як паведамлялася, у бягучым годзе ўведзены стандарты безбар’ернага асяроддзя, якія змяшчаюць патрабаванні да канструкцыі і ўстаноўкі пад’ёмных механізмаў, да тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія забяспечваюць перамяшчэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У прыватнасці, СТБ ISO 23599-2019 закліканы дапамагчы невідушчым людзям арыентавацца ў прасторы дзякуючы зручнаму размяшчэнню спецыяльных элементаў – тактыльных паказальнікаў. Стандарт СТБ EN 81-82-2019 накіраваны на павышэнне даступнасці ліфтаў для ўсіх пасажыраў, СТБ ISO 19026-2019 – на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца пажылыя грамадзяне, людзі з інваліднасцю пры карыстанні грамадскімі туалетамі.
СТБ ISO 10865-2-2019 устанаўлівае метады выпрабаванняў і патрабаванні да канструкцыі, характарыстык і маркіроўкі сістэм мацавання крэслаў-калясак, а таксама да адпаведных інструкцый і папярэджанняў, СТБ EN 12182-2019 – агульныя тэхнічныя патрабаванні і метады выпрабаванняў асістыўных прылад, якія адносяцца да медыцынскага абсталявання. У іх ліку артапедычныя прыстасаванні для хады, крэслы-каляскі, пратэзы, хадункі, кіі.
Фарміраванне безбар’ернага асяроддзя – найважнейшая ўмова забеспячэння інвалідам і фізічна аслабленым асобам роўных магчымасцей для ўдзелу ў жыцці грамадства. Гаворка ідзе аб стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння (пешшу, на калясках, асабістым і грамадскім транспарце); доступу ў будынкі і збудаванні, уключаючы жылыя дамы і кватэры, перамяшчэння і дзейнасці ўнутры гэтых аб’ектаў, а таксама ў месцах адпачынку і турызму, аб’ектах рэкрэацыйнага і аздараўленчага прызначэння; атрымання поўнага комплексу паслуг і інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў