Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ № 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці: работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны, гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, органаў унутраных спраў, хатнія гаспадыні.
У іх ліку 27 жыхарак Прыдняпроўскага краю:
– аператар машыннага даення закрытага акцыянернага таварыства «АСБ-Агра Цяцерына» Ірына Шапачкіна (Круглянскі раён);
– санітарка па доглядзе хворых Шапялевіцкай бальніцы сястрынскага догляду ўстановы аховы здароўя «Круглянская цэнтральная раённая бальніца» Наталля Шарапава;
–хатняя гаспадыня Людміла Манкевіч (Магілёў);
– накатчык тканіны, палатна, вырабаў адкрытага акцыянернага таварыства «Стужка» Людміла Халюкова (Магілёў);
– швачка ААТ «Бабруйсктрыкатаж» Ганна Лукашова;
– выхавальнік дзяржаўнай установы адукацыі «Нясяцкі яслі-сад Клічаўскага раёна» Наталля Ліхота;
– прыбіральнік службовых памяшканняў дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» Наталля Акіншава;
– хатняя гаспадыня Наталля Бачкова (Краснапольскі раён);
–хатняя гаспадыня Вольга Марозава (Крычаўскі раён);
– аператар жывёлагадоўчага комплексу адкрытага акцыянернага таварыства «Новагарадзішчанскае» Алена Новікава (Шклоўскі раён);
– прыбіральнік памяшканняў (службовых) установы аховы здароўя «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі “Космас”» Надзея Дзергачова (Глускі раён);
– настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Шарэйкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі – сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» Ліна Солтанава;
–хатняя гаспадыня Ганна Тукач (Магілёўскі раён);
– жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўская райаграпрамтэхніка» Людміла Царкоўная (Магілёўскі раён);
– прадавец аўтамагазіна Асіповіцкага рознічнага гандлёвага прадпрыемства Глускага раённага спажывецкага таварыства Наталля Вернікоўская;
– індывідуальны прадпрымальнік Наталля Мяцельская (Асіповіцкі раён);
–хатняя гаспадыня Юлія Паляшчук (Асіповіцкі раён);
– загадчык гаспадаркі ДУА «Лебядзянкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа Бялыніцкага раёна» Лідзія Арцёмава (Магілёў);
– прадавец комплексу грамадскага харчавання УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» Людміла Грыневіч (Магілёў);
– педагог сацыяльны ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва» Наталля Гурэева;
–хатняя гаспадыня Наталля Гусакова (Магілёў);
–хатняя гаспадыня Марына Крушкіна (Магілёў);
–хатняя гаспадыня Надзея Маскалёва (Магілёў);
– кравец эксперыментальнай лабараторыі швейнай фабрыкі ААТ «Магатэкс» Наталля Пруднікава (Магілёў);
– тынкоўшчык філіяла «Будаўніча-мантажны цягнік № 761 на станцыі Магілёў» ААТ «Дарбудмантажтрэст» Таццяна Сакалова (Магілёў);
– швачка ПП «СанТэкс Лайт» Іна Станкевіч (Магілёў).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў