Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 267 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, аб’ектаў гандлю і сувязі, банкаў і падатковай інспекцыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных – кантралёр тэхналагічнага працэсу Аршанскага льнокамбіната Таццяна Ермакова, урач-тэрапеўт Сялецкай участковай бальніцы Вольга Клімава, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг Цэнтра банкаўскіх паслуг № 417 Беларусбанка ў Астраўцы Наталля Каборда, работніца цэха будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Ірына Ткач, работніца цэха металаканструкцый Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Юлія Гегелева, метадыст дабрачыннага мясцовага фонду «Адкрытыя сэрцы» горада Магілёва Тамара Суворава, галоўны бухгалтар ААТ «Сороги-Агро» Слуцкага раёна Марына Бода, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар сектара інфармацыйна-растлумачальнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Слуцкім раёне Ірына Унукава, машыніст крана ААТ «Упраўленне механізацыі № 79» горада Мінска Наталля Шэлег.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджана 110 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 13:15
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
18.02.2025 - 08:58
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
13.02.2025 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху
13.02.2025 - 09:24