Пачаўся прыём заявак на конкурс «Містар Магілёў – 2021», паведамілі ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.
Конкурс будзе праходзіць у два этапы. Адборачны тур адбудзецца 5 лютага, а фінал – 19 лютага.
«Удзельнікамі могуць стаць актыўныя маладыя людзі, якія пражываюць на тэрыторыі Магілёва і вобласці, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, рост – ад 170 да 185 см, – адзначылі арганізатары. – Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць з'яўляцца знешнія дадзеныя, артыстычнасць, творчыя здольнасці, уменне праявіць індывідуальнасць і харызму. У фінале сустрэнуцца сем канкурсантаў».
Заяўку для ўдзелу неабходна даслаць да 1 лютага ўключна на адрас: 212030, Магілёў, вул.Першамайская, 34 або на е-mail gckmog@mail.ru. Заяўку-анкету трэба суправадзіць партфоліа (не менш за 4-5 фатаграфій). Прымаюцца толькі якасна надрукаваныя фатаграфіі памерам 10 × 15 см або ў электронным выглядзе.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (0222) 42-93-38.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада