RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Папяровая фабрыка «Спартак» пасля мадэрнізацыі павялічыць выпуск гафрапаперы ў 1,5 раза

ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» пачало рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі размольна-падрыхтоўчага аддзела і тэхналагічнага патоку папяровай машыны №2. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства Андрэй Маліноўскі.

Праект прадугледжвае замену існуючага асноўнага тэхналагічнага абсталявання на больш прадукцыйнае новае. Гэта дазволіць павялічыць прадукцыйнасць папяровай машыны на 50%, або да 52 200 тыс. т на год. «Прадукцыя, якая вырабляецца на гэтым тэхналагічным патоку, – гафрапапера і вырабы з яе – карыстаецца павышаным попытам на ўнутраным і знешнім рынках. Таму праблем з іх збытам не павінна быць, – упэўнены намеснік дырэктара. – Для прадпрыемства гэта дадатковыя магутнасці і даходы, што будзе садзейнічаць больш эфектыўнай працы і яго далейшаму развіццю».

Акрамя таго, дзякуючы мадэрнізацыі павялічыцца і аб’ём перапрацоўкі другасных адходаў (нізкагатунковай макулатуры МС 13В) у 3,5 раза – з 6,5 тыс. т да 22,9 тыс. т на год. «Намі ўжо заключаны дамовы на пастаўку абсталявання, для яго закупкі адкрыта фінансаванне, – заўважыў Андрэй Маліноўскі. – Рэалізацыя інвестпраекта арыенціровачна ацэньваецца ў Вг16,4 млн, у тым ліку кошт абсталявання складзе каля Вг13 млн».

Рэалізацыю праекта плануецца завяршыць у снежні 2019 года, а яго тэрмін акупнасці – 4,8 года.

ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»» уваходзіць у склад канцэрна «Беллеспаперапрам». Размяшчаецца ў горадзе Шклоў. Фабрыка заснавана ў 1898 годзе. На сённяшні дзень выпускае звыш 20 найменняў прадукцыі, у тым ліку паперу, гафракардон і гафраскрыні, прадукцыю санітарна-гігіенічнага прызначэння, гільзы кардонна-папяровыя спіральна-навіўныя і інш.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая