Аўдыт эфектыўнасці выкарыстання жылых памяшканняў рэспубліканскага жылфонду, перададзеных міністэрствамі і ведамствамі ў бязвыплатнае карыстанне ААТ у Магілёўскай вобласці, выявіў шэраг праблемных пытанняў. Яны сталі тэмай абмеркавання на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю рэгіёна, паведамілі ў КДК.
Некаторыя таварыствы, як высветлілася ў ходзе аўдыту, не забяспечылі ўключэнне перададзеных ім у карыстанне жылых памяшканняў у фонд камерцыйнага жылля. Адсутнічалі дагаворы найму, не выкананы парадак налічэння і збірання платы за карыстанне жыллём.
Напрыклад, ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» не ўжыў прадугледжаны заканадаўствам паніжальны каэфіцыент. У выніку 88 наймальнікам давялося заплаціць за карыстанне жыллём у агульным на Br50, 3 тыс. больш (сума перавышэння вернутая ў поўным аб’ёме), ААТ «Магілёўліфтмаш» падмануў 15 наймальнікаў на Br12,3 тыс. (вернута часткова). Між тым ААТ «ПМК-88 Водбуд», «Касцюковіцкі леспрамгас», «ФанДАК» і «Магілёўскі завод «Строммашына»», наадварот, не спаганялі плату за карыстанне жыллём зусім.
Акрамя таго, адсутнасць адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае выкарыстанне платы за арэнднае жыллё дазволіла «Магілёўдрэву», «БЗТДіА» і некаторым іншым ААТ не пералічваць яе на спецрахункі дзяржорганаў. Выяўлены факты расходавання гэтых сродкаў на ўласныя патрэбы ААТ.
Адзначаны і факты безгаспадарчасці, дрэннага ўтрымання жылых дамоў.
Мясцовыя органы ўлады не заўсёды належным чынам сачылі, каб дзяржжыллё ад ліквідуемых таварыстваў перадавалася арганізацыям з захаваннем нормаў заканадаўства. Так, больш за два месяцы прайшло пасля таго, як антыкрызісны кіраўнік ААТ «Касцюковіцкі леспрамгас» накіраваў у Магілёўскі аблвыканкам апавяшчэнне аб немагчымасці вызначэння канцэрнам «Беллеспаперапрам» прымаючай арганізацыі па жылфондзе ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах, аднак адпаведнае рашэнне так і не было прынята.
Па выніках пасяджэння калегіі выпрацаваны прапановы па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недахопаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05