RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару ўручылі ў Магілёве

У Магілёве сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару. Гэтага гонару ўдастоены 24 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія дасягнулі па выніках працы ў 2018 годзе высокіх вынікаў, 15 лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны», чатыры пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

Адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц адзначыў, што 1 Мая – гэта свята людзей розных пакаленняў, прафесій, поглядаў, усіх, хто ўмацоўвае эканамічны патэнцыял сваёй малой радзімы. «Мы аб’яднаны адным імкненнем – ператварыць родную зямлю ў квітнеючы край, а Беларусь – у багатую, моцную, паважаную сусветнай супольнасцю краіну. І сёння мы сабраліся тут, каб выказаць удзячнасць працоўным калектывам і перадавікам вытворчасці Магілёўскай вобласці – тым, хто ўносіць значны ўклад у развіццё Прыдняпроўскага краю», – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Леанід Заяц павіншаваў арганізацыі і кіраўнікоў, якія ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 года №160 занесены на Рэспубліканскую дошку гонару, і падзякаваў ім за дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках 2018 года ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта Магілёўскі раён (старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько), ААТ «Горкілён» (дырэктар Віталь Еўціховіч), Магілёўскае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне (генеральны дырэктар Уладзімір Раеўскі), Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства (старшыня Ігар Сарока), Магілёўскі эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж (дырэктар Алег Бахановіч), Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер (галоўны ўрач Віктар Вараб’ёў).

Асобныя словы падзякі Леанід Заяц адрасаваў ветэранам вайны і працы. «Магілёўская зямля выхавала 113 Герояў Сацыялістычнай Працы. Гэтыя людзі з’яўляюцца прыкладам для нас з вамі і ўсіх, хто жыве. Мы таксама аддаём даніну павагі землякам, удастоеным высокіх дзяржаўных узнагарод», – адзначыў кіраўнік рэгіёна.

Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу, што сёння ў многіх галінах народна-гаспадарчага комплексу ёсць велізарныя рэзервы: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі. «Я перакананы, што ў нас усё атрымаецца, таму што тут жывуць працавітыя людзі, сапраўдныя патрыёты свайго краю. Дык няхай усведамленне працоўнага і ратнага подзвігу нашага народа надасць нам дадатковыя сілы для служэння роднай краіне», – канстатаваў Леанід Заяц.

Кіраўнік Прыдняпроўскага краю павіншаваў усіх са святам, пажадаў шчасця, здароўя і новых здзяйсненняў. Ён уручыў пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару і падзякі аблвыканкама працоўным калектывам, занесеным напярэдадні на Рэспубліканскую дошку Гонару.

 

Занесены на Дошку гонару Магілёўскай вобласці па выніках працы за 2018 год

Арганізацыі рэгіёна, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сваёй дзейнасці

Сярод арганізацый прамысловасці:

– адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання»;

– адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў»;

– адкрытае акцыянернае таварыства «МАЖАЛІТ»;

– адкрытае акцыянернае таварыства «Эковер ПРО»;

– унітарнае прыватнае навукова-вытворчае прадпрыемства «Тэхналіт».

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве:

– дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства «Бялыніцкая перасоўная механізаваная калона №241»;

– прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Праметэй»;

– будаўнічае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Чавускі Рамбуд».

Сярод арганізацый сельскай гаспадаркі:

– Бялыніцкі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Калгас “Радзіма”».

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы транспарту і сувязі:

– Магілёўскі філіял Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «БЕЛТЭЛЕКАМ»;

– сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Магілёўзнештранс».

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гандлю, грамадскага харчавання і аказання бытавых паслуг:

– Бабруйскае адкрытае акцыянернае таварыства «Прамгандаль»;

– закрытае акцыянернае таварыства «Днепр»;

– Кіраўскае раённае спажывецкае таварыства.

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі:

– Бабруйскае ўнітарнае камунальнае даччынае вытворчае прадпрыемства «Водаканал»;

– Магілёўскае гарадское камунальнае ўнітарнае прадпрыемства цеплаэнергетыкі;

– Бялыніцкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства «Жылкамгас».

Сярод арганізацый сацыяльнай сферы:

– дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

– установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»;

– установа аховы здароўя «Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер»;

– камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”»;

– установа аховы здароўя «Магілёўскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны»;

– Дзяржаўная ўстанова культуры «Палац культуры вобласці»;

– установа культуры «Музей гісторыі Магілёва».

 

Ганаровае званне «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2018 года прысвоена

Вытворчая дзейнасць:

– Аўчынніку Уладзіміру Мітрафанавічу, дырэктару вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Універсал Бабруйск» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх»;

– Еўціховічу Віталю Мікалаевічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Горкілён»;

– Ісмайылаву Васіфу Султан аглы, удзельніку (заснавальніку) таварыства з абмежаванай адказнасцю «Шафаг 88»;

– Лукіну Віталю Уладзіміравічу, галоўнаму архітэктару праекта адкрытага акцыянернага таварыства «Інстытут “Магілёўграмадзянпраект”»;

– Пятрову Сяргею Аляксандравічу, генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Стужка»;

– Сцяпанчыкавай Людміле Іванаўне, аператару машыннага даення закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат “Зара”».

Невытворчая сфера:

– Васільеву Сяргею Леанідавічу, настаўніку фізічнай культуры дзяржаўнай установы адукацыі «Яноўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа»;

– Васільевай Ірыне Яўгенаўне, медыцынскай сястры дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

– Вараб’ёвай Дзіяне Аляксандраўне, урачу-афтальмолагу, загадчыку аддзялення мікрахірургіі вока ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная бальніца»;

– Голубу Юрыю Аляксандравічу, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту»;

– Лагуноўскаму Васілю Міхайлавічу, старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Магілёўскага райвыканкама, падпалкоўніку міліцыі;

– Новікаву Андрэю Фёдаравічу, дырэктару ўстановы культуры «Магілёўскі абласны драматычны тэатр».

Грамадска-палітычная дзейнасць:

– Александровіч Наталлі Мікалаеўне, члену Магілёўскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі»;

– Летнікавай Вользе Аляксандраўне, валанцёру Хоцімскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», настаўніку геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. п. Хоцімска»;

– Ляхаву Генадзю Валянцінавічу, намесніку галоўнага рэдактара камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”».

 

Пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» за 2018 год

– Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «СпецЭкаКлінінг»;

– замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мебелаін»;

– таварыства з дадатковай адказнасцю «Рубікон»;

– таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рэал эстэт».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая