Пытанні пераходу індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычную асобу або іншыя формы дзейнасці абмеркавалі 5 чэрвеня ў горадзе на Дняпры на пасяджэнні Савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Магілёўскім аблвыканкаме.
Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алены Пруднікавай-Кірпічонак, генеральнага дырэктара Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Віктара Красоўскага, намесніка дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Ірыны Бабачонак, прадстаўнікоў бізнес-колаў рэгіёну, інспекцыі МПЗ Дзяржстандарта, абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, шэрага вядучых банкаў і іншых зацікаўленых структур.
Усяго ў пасяджэнні прынялі ўдзел больш за 200 чалавек як у зале, так і ў раённых студыях. Сярод асноўных пытанняў парадку дня - рэалізацыя норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці», магчымасці ўзаемадзеяння суб'ектаў прадпрымальніцтва з канцэрнам «Беллегпрам», абмеркаванне тыпавых парушэнняў норм заканадаўства ў сферы аховы працы і іх прафілактыка, крэдытныя прадукты для малога і сярэдняга бізнесу.
Як адзначыў генеральны дырэктар Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Віктар Красоўскі, з 1 студзеня 2026 года набывае моц закон, згодна з якім індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсці ў юрыдычную асобу або іншыя формы дзейнасці.
«У нас пад закон трапляюць прыкладна 2400 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта 10% ад агульнай колькасці ІП рэгіёну, - растлумачыў Віктар Красоўскі. — І толькі каля 11% з іх прынялі нейкае рашэнне. І гэтым паседжаннем Рады мы жадаем падштурхнуць прадпрымальнікаў да хутчэйшай рэалізацыі дзеючага закона».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу