Рус Бел Eng 中文

Пераможцы і лаўрэаты тэматычнага фотаконкурсу сярод студэнтаў і школьнікаў атрымаюць бясплатныя білеты на II Еўрапейскія гульні

З мэтай папулярызацыі гульняў сярод беларускай моладзі фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» аб’яўляе пра старт новага конкурсу для навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам арганізатары мультыспартыўнага форуму чакаюць ад удзельнікаў фотаработы, якія могуць прадэманстраваць яркія перамогі маладых людзей у спартыўнай або каляспартыўнай сферах.

Конкурс «Час яркіх перамог» будзе праходзіць у некалькі этапаў. Першы этап ужо ў самым разгары, а яго вынікі будуць падведзены 21 лютага.

Конкурс працягнецца да 20 мая, г. зн. у школьнікаў і студэнтаў (узроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў конкурсу – ад 14 да 24 гадоў) ёсць яшчэ як мінімум два месяцы, каб далучыцца да спорту і захаваць свае актыўнасці і перамогі. Падвядзенне вынікаў наступных этапаў адбудзецца 21 сакавіка, 22 красавіка і 21 мая.

Каб стаць удзельнікам фотаспаборніцтва, трэба не толькі зрабіць яркую фатаграфію, але таксама размясціць яе на сцяне свайго профілю «УКантакце», які абавязкова павінен быць адкрыты. Запіс неабходна суправадзіць хэштэгамі #яркаяпобеда і #minsk2019, а таксама быць падпісаным на афіцыйную супольнасць II Еўрапейскіх гульняў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» і адзначыць яго ў сваім конкурсным пасце. Любы ўдзельнік можа выстаўляць на конкурс неабмежаваную колькасць фатаграфій, тым самым павялічваючы свае шанцы на перамогу. Галоўнае – выканаць усе правілы арганізатараў і паклапаціцца аб тым, каб імя профілю «УКантакце» адпавядала рэальнаму імю ўдзельніка конкурсу.

Вось некалькі ідэй для будучых фатаграфій: са спартыўным інвентаром, на фоне спартыўных аб’ектаў і сімволікі гульняў, з талісманам форуму, непасрэдныя заняткі спортам, здаровае харчаванне.

Дырэкцыя спадзяецца, што дзякуючы конкурсу «Час яркіх перамог» атрымаецца ахапіць новыя мэтавыя аўдыторыі, зацікавіць моладзь у занятках спортам, а таксама папулярызаваць каштоўнасці і элементы фірмовага стылю II Еўрапейскіх гульняў.

Найлепшыя працы будуць апублікаваныя. Іх убачыць шматтысячная аўдыторыя маючага адбыцца форуму ў афіцыйных супольнасцях у сацыяльных сетках і на сайце II Еўрапейскіх гульняў. Яны таксама будуць перададзеныя ў СМІ з інфармацыяй пра аўтара найлепшага здымка.

Пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы з ліку работнікаў дырэкцыі. Плануецца, што будзе вызначана да 25 найлепшых на ўсіх этапах конкурсу. Кожны з пераможцаў і лаўрэатаў атрымае па два запрашальныя білеты на спаборніцтвы ў межах II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

З дэталёвай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы https://minsk2019.by/myvictory.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая