Першае беларуска-венгерскае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе будуць выкарыстоўвацца венгерскія тэхналогіі па апрацоўцы кукурузы, створаць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта па выніках перагавораў з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем.
На праведзеных сустрэчах у Мінску размова ішла аб пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах, у тым ліку аб рэалізацыі сумесных праектаў у галіне фармацэўтыкі, а таксама чыгуначных зносінах. Так, па венгерскіх чыгуначных трасах ужо ў гэтым годзе будуць рухацца двухпавярховыя вагоны, створаныя сумесна беларускім і венгерскім бакамі.
Петэр Сіярта выказаўся за пашырэнне палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Венгрыяй. Ён назваў важнымі створаныя Беларуссю ўмовы для бязвізавых паездак венграў у Беларусь. Міністр адзначыў, што венгерскі бок дае найбольшыя льготы для віз беларусам у межах Шэнгенскага пагаднення. Венгрыя выступае за ўмацаванне супрацоўніцтва з Усходам і Захадам у палітыцы і эканоміцы. Пашырэнне гэтага супрацоўніцтва Петэр Сіярта ў тым ліку звязвае з падтрыманнем бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Міністр таксама выказаў пазіцыю венгерскай дзяржавы па інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж ЕС і ЕАЭС. На яго думку, гэта з’яўляецца добрай асновай для ўмацавання беларуска-венгерскага супрацоўніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі