Першае пасяджэнне абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў прайшло 12 снежня ў Магілёве. У яго адкрыцці прыняў удзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Як адзначыў ізноў абраны кіраўнік абласной выбарчай камісіі, сёлета практычна на 70% захаваўся ранейшы склад: «Гэта дасведчаныя людзі, якія ўжо бралі ўдзел у папярэдніх электаральных кампаніях. Той вопыт, які ёсць у членаў камісіі, іх навыкі і веды мы прыменім у рабоце. Безумоўна, усе настроены на тое, каб усё прайшло ў строгай адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, з Канстытуцыяй нашай краіны. І будзем арыентаваць па вертыкалі і акруговыя, і ўчастковыя камісіі на такую ж зладжаную, напружаную працу.
25 лютага 2024 года Адзіны дзень галасавання будзе праводзіцца ў Беларусі ўпершыню. Гэта патрабуе значна большай арганізацыйнай мабілізацыі. Аднак мы зробім усё, каб кожны змог прыйсці на ўчастак і выказаць сваё волевыяўленне так, як палічыць патрэбным. Вядома, будучым кандыдатам у дэпутаты трэба добра папрацаваць над сваімі праграмамі, каб зацікавіць выбаршчыка.
Безумоўна, у гісторыі выбарчага права нашай краіны - гэта падзея асаблівая. Гэта добры досвед, праверка на трываласць. Бо ўжо ў 2025 годзе нас чакаюць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Яшчэ адным пытаннем на парадку дня была неабходнасць зацвердзіць рэжым працы камісіі. Дзяжурства будзе весціся ў буднія дні з 10.00 да 19.00 (з перапынкам на абед з 14.00 да 15.00), у суботу - з 10.00 да 14.00, без перапынку (за выключэннем суботы напярэдадні выбараў, 24 лютага, калі камісія будзе , нядзеля - выхадны дзень. Размяшчацца камісія будзе ў горадзе Магілёве на вуліцы Першамайская, 71, кабінет 114.
Абласная і акруговыя камісіі будуць працаваць ва ўстаноўленым рэжыме да правядзення Адзінага дня галасавання, які, нагадаем, пройдзе ў Беларусі 25 лютага, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 367 «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт