Плацельшчыкі Магілёва за студзень-жнівень 2021 года заплацілі ў бюджэт вобласці Br453,4 млн., або 42,7% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбуйнейшымі плацельшчыкамі сталі: РУП «Магілёўэнерга», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», РУ «Магілёўаблгаз», філіял ТА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, ЗАТ «Завод палімерных труб». Доля іх паступленняў у бюджэт горада склала 23,3%, або Br105,8 млн.
Найбольшыя сумы прынеслі паступленні падаходнага падатку з фізічных асоб – Br157, 6 млн., або 34,8%, падатку на дабаўленую вартасць – Br115 млн. (25,4%), дывідэндаў па акцыях і даходаў ад іншых формаў удзелу ў капітале – Br37,8 млн. (8,3%), падатку на прыбытак – Br47,9 млн. (10,6%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br23,2 млн. (5,1%).
Плацельшчыкамі Ленінскага раёна г. Магілёва забяспечана 74,9% паступленняў, Кастрычніцкага раёна – 25,1%.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32
08.08.2025 - 14:03
Земляробчы каляндар: у гаспадарках Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімых
01.08.2025 - 12:59
Аўтапаркоўкі і панарамныя ліфты: над чым працуюць на прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш»
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
28.07.2025 - 19:54
Дэлегацыя з Кітая з працоўным візітам наведвае Магілёўскую вобласць