RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Працоўныя пенсіі ў Беларусі вырастуць з 1 жніўня

Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 жніўня 2019 года ў сярэднім на 6,6 працэнта за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У сярэднім пенсіі ўзрастуць з Br405,05 у ліпені да Br431,8 у жніўні. Сярэдні памер пенсій па ўзросце складзе ў сярэднім Br446,1.

Пераразлік будзе праводзіцца зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, павялічанай на 7 працэнтаў.

Дадатковыя расходы бюджэту фонду ў сувязі з гэтым пераразлікам складуць Br66,2 млн у месяц (Br331 млн да канца 2019 года). Усяго на выплату пенсій у 2019 годзе плануецца накіраваць Br12,544 млрд.

Чакаецца, што дзякуючы чарговаму павышэнню ў 2019 годзе ўдасца выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы ў памеры 40 працэнтаў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая