Праект грамадскіх фарміраванняў Кастрычніцкага раёна г. Магілёва «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы!» аб’яднаў прамысловы і культурна-позновательный турызм, дапоўніўшы маршруты элементамі дабрачыннасці.

Удзельнікаў праекта чакала насычаная і займальная праграма. Пачалася незвычайная паездка з наведвання хімічнага гіганта – ААТ «Магілёўхімвалакно». Удзельнікі наведалі музей «Працоўнай славы прадпрыемства», усклалі кветкі да памятнага знака воінам 172 стралковай дывізіі і, вядома ж, убачылі вытворчасць знутры, пабываўшы ў цэху трашчэння і круткі вытворчасці тэхнічных нітак.





Наведалі галаўную вытворчую пляцоўку холдынгу «Бабушкина крынка», пазнаёміліся з цікавымі аспектамі перапрацоўкі малака, на свае вочы ўбачылі цахі, у якіх з малака атрымліваецца кефір, тварог, марозіва.




Працягнуў праграму дня гістарычны экскурс на месцы памятнага знака назіральнага пункта 121 стралковага корпуса 50 арміі.
Праект не абышоў бокам і дабрачыннасць, бо нават маленькія добрыя справы могуць падарыць камусьці вялікую радасць. У Цэнтры творчасці «Эверэст» удзельнікі праекта пазнаёміліся з прыёмнай сям’ёй Жукавых, дзе выхоўваецца сямёра дзяцей. Але, нягледзячы на такую вялікую колькасць дзетак, тут кожнаму хапае бацькоўскай ласкі і любові, якія сагравае маленькія сэрцы.




Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады