RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект «Мабільны паштальён» ахоплівае ўсё больш малых і аддаленых населеных пунктаў Магілёўскай вобласці

Удасканаленне метадаў працы з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці РУП «Белпошта». Калектыў гэтага прадпрыемства не стаіць на месцы, а ідзе ў нагу з часам. Вось і нядаўна тут ўведзена новая паслуга, якая называецца «Мабільны паштальён».

«Цяпер паштальёны некаторых аддзяленняў паштовай сувязі аснашчаны спецыяльнымі мабільнымі прыладамі, што дазваляе максімальна наблізіць паслугі спажыўцам, павысіць якасць абслугоўвання і зрабіць іх больш даступнымі ў рэжыме анлайн», – расказала начальнік аб’яднанага цэха паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Надзея Янчанка.

Праект асабліва зручны для жыхароў малых і аддаленых населеных пунктаў, дзе няма аддзяленняў паштовай сувязі. Ён прадугледжвае афармленне падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і прыём плацяжоў з дапамогай АІС «Разлік» у АРІП, прыём і выдачу адпраўленняў і грашовых пераводаў, выплату пенсій і дапамог, рэалізацыю тавараў спажывецкага попыту і паштовай прадукцыі.

Зараз эпідабстаноўка ўнесла свае карэктывы. Многія пазбягаюць грамадскіх месцаў. Цяпер жа супрацоўнікі РУП «Белпошта»могуць абслужыць чалавека дома з дапамогай апаратна-праграмнага комплексу «Мабільны паштальён». Асноўныя яго плюсы –мабільнасць, кампактнасць, поўная аўтаматызацыя плацяжоў.

Жыхары аддаленых вёсак цяпер, не заходзячы на пошту, могуць разлічыцца як наяўнымі, так і банкаўскай картай, аформіць падпіску і атрымаць любую іншую паслугу.

«Вось мой памочнік – працуе ад акумулятарнай батарэі, зараджаецца як мабільнік або планшэт. Тэрмінал для банкаўскіх картак счытваецца без кантакту праз магнітную палоску і чып. Унутры апарата ёсць чэкавая стужка для выдачы квітанцыі, а таксама счытвальнік штрыхкодаў. Батарэя зараджана – і мабільная прылада цалкам гатова да працы», – растлумачыў паштальён аддзялення паштовай сувязі в. Падгор’е Вікторыя Ганчарова.

Цяпер яна можа зайсці да кліента ў дом або аформіць патрэбную аперацыю на вуліцы.

У цяперашні час паштальён у абавязковым парадку выконвае масачны рэжым, бо працуе ў асноўным з людзьмі сталага ўзросту.

«Самыя папулярныя аперацыі –выдача пенсіі, афармленне падпіскі на газеты і часопісы, плацяжы за спажытую электраэнергію і камуналку», – адзначыла Вікторыя Ганчарова.

Аснашчэнне работнікаў пошты мабільнымі прыладамі для прадастаўлення паслуг у рэжыме рэальнага часу кліентам дома спрыяе павышэнню аператыўнасці, якасці абслугоўвання, максімальна набліжае паслугі да спажыўца, робіць іх больш даступнымі.

У 2021 годзе прыладамі «Мабільны паштальён» плануецца аснасціць усіх паштальёнаў, якія абслугоўваюць не толькі жыхароў у сельскіх населеных пунктах, але і ў гарадах.

pniva.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая