Да канца года ў Магілёўскай вобласці будуць павышаны тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст аддзела транспарту і камунікацый Магілёўскага аблвыканкама Васіль Калгін.
«Да канца снежня ў Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце. У гарадскіх тралейбусах і аўтобусах ён вырасце на 5 капеек і складзе 60 капеек. Тарыф у прыгарадным транспарце стане вышэйшым на 1 капейку за 1 км праезду», – адзначыў ён.
Паводле слоў Васіля Калгіна, павелічэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце можа выклікаць рост коштаў і ў маршрутных таксі горада.
Плануецца, што да канца года для гарадской сеткі грамадскага транспарту закупяць адзін тралейбус і тры аўтобусы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход