Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі, – распавяла суразмоўца. – НС – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Таму ў рэгіёне арганізавана мерапрыемства з мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці».
Акцыя пройдзе ў 2 этапы. Падчас першага – з 11 па 20 сакавіка – мэтавай аўдыторыяй стануць бацькі і іх дзеці. Ратавальнікі адправяцца ў дзіцячыя і гандлёва-забаўляльныя цэнтры, спартыўныя аб’екты, кінатэатры і інш. Тут запланавана праца інтэрактыўных пляцовак і зон актывацыі, а таксама мерапрыемствы ў межах 2-га этапу іміджавай кампаніі «Правядзі час з карысцю», накіраванай на матывацыю бацькоў і дзяцей навучанню правілам бяспекі.
«Не застануцца без увагі і ўстановы адукацыі, – адзначыла Вольга Нехарошых. – напярэдадні канікул з навучэнцамі будзе арганізавана прафілактычная праца, якая ўключае ў сябе тэматычны «Урок бяспекі» і квэст-гульню «Надзвычайная сітуацыя»».
З 21 па 31 сакавіка ў рэгіёне адбудзецца другі этап акцыі. На адкрытых пляцоўках двароў і сельскіх населеных пунктаў супрацоўнікі МНС будуць размаўляць з пенсіянерамі, адзінокапражывальнымі і беспрацоўнымі грамадзянамі, мясцовымі жыхарамі. Фармат мерапрыемстваў насычаны і крэатыўны: «Бяспечная вёска», «Кірмашы бяспекі», квэст-гульні, а таксама тэматычныя дыскатэкі «Каму за... ».
«Прымайце ўдзел у акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», і, акрамя станоўчых эмоцый, добрага настрою і прыемных прызавых бонусаў, вы атрымаеце так неабходныя і дзецям, і дарослым веды па бяспецы жыццядзейнасці», – падкрэсліла Вольга Нехарошых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 11:23
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама правядзе 26 красавіка прамую тэлефонную лінію
22.04.2025 - 09:12
У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне
21.04.2025 - 16:00
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства