RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад мясцовай вертыкалі ўлады. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне новых кіраўнікоў у раёнах.

Прэзідэнт узгадніў прызначэнне Аляксандра Студнева – старшынёй Магілёўскага гарвыканкама, Ігара Кісяля – старшынёй Бабруйскага гарвыканкама, Андрэя Кажамякіна – старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама, Вольгі Прыстромскай – старшынёй Бялыніцкага райвыканкама.

Акрамя таго, Уладзімір Маркаў узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно». Гэту пасаду ён зойме пасля працы на пасадзе дырэктара ААТ «Завод горнага воску».

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая