Прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 25 чэрвеня старшыня КДК Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Так, у названы дзень з 12.00 да 13.00 па нумары (8 0225) 76-21-41 ён адкажа на пытанні жыхароў Бабруйска. Прыём грамадзян адбудзецца ў будынку гарвыканкама з 14.00 да 15.00.
Падчас прамой лініі і асабістага прыёму бабруйчане змогуць паведаміць старшыні КДК Магілёўскай вобласці Алегу Садоўскаму аб актуальных праблемах развіцця горада, парушэннях у працы службовых асоб органаў улады і арганізацый.
Спектр тэм, якія цікавяць КДК, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да работы чыноўнікаў з грамадзянамі.
Па пытанні прыёму звяртацца па нумары (8 0225) 76-21-84.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01