Пуцеправод праз чыгунку па вуліцы Першамайскай у Магілёве чакае рамонт. Асноўныя працы запланаваны на 2020 год.
Гэты мост – адзін з найстарэйшых у абласным цэнтры: яму амаль 100 гадоў. Бягучы рамонт тут праводзілі дваццаць гадоў таму.
Зараз рыхтуюцца дакументы на праектаванне і капітальную рэканструкцыю. На час рамонту транспартную нагрузку возьмуць на сябе вуліцы Ленінская і Грышына. Абмяркоўваецца магчымасць пераносу кантактнай лініі для тралейбусаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, праекціроўшчыкі пачнуць працу ўжо сёлета, а саму рэканструкцыю плануецца правесці ў 2020-м.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 11:56
Акцыя «Уступі дарогу спецыяльнаму транспарту» прайшла ў Магілёве
21.11.2025 - 10:46
Дэлегат ВНС Надзея Мельнік: прадстаўляць на Сходзе сваіх землякоў - вялікі гонар і адказнасць