RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанні энергазберажэння і арганізацыі работы дэпутатаў у акругах абмеркавалі на пасяджэнні пастаяннай камісіі

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы правёў сёння намеснік старшыні камісіі Дзмітрый Марозаў.

Асноўным на парадку дня стала пытанне аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці падпраграмы, якая датычыцца развіцця выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі, у рамках Дзяржпраграмы «Энергазберажэнне» на 2021-2025 гады, зацверджанага рашэннем абласнога Савета2-29.

Як адзначыў у сваім дакладзе начальнік аддзела энергетыкі і паліва галоўнага ўпраўлення ЖКГ Магаблвыканкама Дзмітрый Смірноў, у цэлым заданні падпраграмы за 2021-2024 гады ў вобласці выкананы, за выключэннем задання на 2024 год па долі аднаўляльных крыніц энергіі ў КПТ. Чакаецца выкананне заданняў, устаноўленых на 2025 год. Гаррайвыканкамам рэкамендавана забяспечыць прыняцце неабходных мер па выкананні даведзеных заданняў па выніках 2025 года, шэрагу раёнаў - завяршыць у бягучым годзе работы па рэканструкцыі кацельняў.

Таксама камісіяй было разгледжана пытанне аб рабоце дэпутатаў у выбарчай акрузе. Пра асабісты досвед арганізацыі сустрэч насельніцтва і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання расказаў дэпутат аблсавета ад Клімавіцкай выбарчай акругі №21 Міхаіл Сухараў. Акрамя таго, ён адзначыў значнасць правядзення асабістых прыёмаў грамадзян і прамых тэлефонных ліній, якія даюць магчымасць аператыўна вырашаць праблемы жыхароў. У ліку якіх - добраўпарадкаванне, рамонт дарог і жылфонду, якасць пітной вады і іншыя.

Дэпутаты актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, надаючы асаблівую ўвагу ўразлівым катэгорыям насельніцтва, а таксама выкарыстоўваюць сучасныя інтэрнет-тэхналогіі для сувязі і інфармавання сваіх выбаршчыкаў. Інфармацыя прынята да ведама, дадзены рэкамендацыі дэпутатам па далейшай рабоце.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая