Рэгіянальны конкурс «Дажыначны сноп» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Удзел у спаборніцтве могуць прыняць індывідуальныя аўтары, творчыя калектывы Дамоў рамёстваў і іншых клубных устаноў Прыдняпроўскага краю. Для гэтага трэба са збожжавых культур, зжатых у 2021 годзе, зрабіць сноп (вышыня – 100 см., 110 см., шырыня–30 см.). Выраб можа дадаткова афармляцца натуральнымі аксесуарамі: кветкамі з саломы, драпіроўкай, збожжам, стужкамі, традыцыйнымі элементамі ручніка і інш. Заяўку неабходна накіраваць да 1 кастрычніка на электронны адрас арганізатара mogomc@mogomc.by з пазнакай «Конкурс «Дажыначны сноп».
Плануецца, што вынікі падвядуць на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021», які адбудзецца ў лістападзе ў Магілёве. Журы будзе ўлічваць адпаведнасць тэме конкурсу, эстэтычнасць і якасць афармлення творчай працы, арыгінальнасць мастацкага дызайну, трываласць і прыдатнасць да ўмоў надвор’я, крэатыўны падыход; складанасць працы і ўзровень выканання.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна даведацца тут.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2025 - 09:33
Урачыстую прысягу прынеслі вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС у Магілёве
19.05.2025 - 16:29
Самыя папулярныя спецыяльнасці ў абітурыентаў назвалі ў БДСГА
19.05.2025 - 16:04
19.05.2025 - 15:55
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 24 мая
19.05.2025 - 10:59
Адкрыліся чартарныя рэйсы з аэрапорта Магілёў у турэцкую Анталлю