RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэктар БРУ расказаў, наколькі моцная інтэграцыя паміж Расіяй і Беларуссю ў адукацыі

У праекце «Краіна гаворыць» на тэму «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» рэктар Беларуска-Расійскага універсітэта доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Лусцянкоў расказаў аб тым, наколькі моцная інтэграцыя паміж Расіяй і Беларуссю ў сістэме адукацыі.

«Факты сведчаць аб тым, што за апошні год інтэнсіўнасць нашых кантактаў з расійскімі калегамі павялічылася кратна. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт мае ўжо дваццацігадовую гісторыю - у верасні 2023-га будзе 20 гадоў з таго моманту, калі мы сталі набіраць (студэнтаў. - Заўвага БЕЛТА) на расійскія адукацыйныя праграмы. У нас ёсць сапраўды ўнікальны досвед параўнання беларускіх, расійскіх адукацыйных праграм», - падкрэсліў Міхаіл Лусцянкоў.

Ён звярнуў увагу, што іх вектар практычна адзін і той жа. «У нас агульныя гістарычныя карані, агульны гістарычны падмурак. Гэта дастаткова моцная магутная школа вышэйшай адукацыі Савецкага Саюза. Асабліва тэхнічная школа, дзякуючы якой менавіта Савецкі Саюз меў першынство ў шматлікіх абласцях. І гэтая школа захавалася. У апошні год прыйшло разуменне аб'ектыўнай неабходнасці таго, што трэба рыхтаваць кадры для сваіх краін, для сваіх дзяржаў, для Беларусі і Расіі. А кірунак Балонскага працэсу як інструмент глабалізацыі - гэта ўсё не тое», - адзначыў рэктар.

«Ніхто не адмяняў тэхналагічнае павышэнне ўзроўню імпартазамяшчэння і ўкаранення высокіх тэхналогій. Цяпер гэта стала больш актуальным. І наш універсітэт імкнецца гэтаму адпавядаць. За апошнія толькі некалькі гадоў адкрыта больш за 10 спецыяльнасцей, напрыклад, праектаванне вытворчасці на аснове трохмерных тэхналогій, - сказаў Міхаіл Лусцянкоў. - Зварка - гэта наш вядучы напрамак. Мы казалі пра Беларускую атамную электрастанцыю, мы галаўная арганізацыя ў галіне зваркі, кантролю, тэхналогіі і гэтак далей. Казалі пра здабычу нафты і газу, з гэтага года адкрываем кірунак «нафтагазавая справа». Расійскія калегі нам вельмі моцна ў гэтым дапамагаюць. Напрыклад, адна з вядучых тэхнічных ВНУ Расіі – гэта Санкт-Пецярбургскі політэхнічны універсітэт Пятра Вялікага, наш стратэгічны партнёр, і мы разам арганізавалі, напрыклад, лабараторыі інтэлектуальнай робататэхнікі і кіберфізічных сістэм. Дзякуючы чаму нашы студэнты могуць дыстанцыйна кіраваць робатамі і аўтаматычнымі лініямі, якія знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу».

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая