RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 21 студзеня па 28 лютага

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 21 студзеня па 28 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

«У 2018 годзе ў рэгіёне зарэгістравана 733 пажары, якія забралі жыцці 77 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей, – адзначыла суразмоўца. Прычыны надзвычайных сітуацый банальныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства».

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей у Рэспубліцы аб’яўлена спецыяльная акцыя, якая ў Магілёўскай вобласці будзе складацца з чатырох этапаў.

З 21 студзеня па 1 лютага праект ахопіць адкрытыя пляцоўкі сельскіх саветаў, наркадыспансеры, а таксама апорныя пункты грамадскага правапарадку.

4-12 лютага прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыя відэафільмаў, віктарыны па АБЖ, канцэртныя праграмы з абавязковым уручэннем навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі пройдуць у аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прыярытэт будзе аддадзены навучанню пажылых людзей, адзінокіх грамадзян правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

13-19 лютага эстафету бяспекі падхопяць ВНУ, ССНУ, ліцэі, каледжы. Праграма, як і прадугледжвае мэтавая аўдыторыя, дынамічная: тэматычныя гульнявыя праграмы і дыскатэкі, ток-шоу, прафілактычныя гутаркі і адпрацоўка планаў эвакуацыі ў выпадку пажараў і НС. Мерапрыемствы адбудуцца як на базе навучальных устаноў, так і ў інтэрнатах.

З 20 па 27 лютага акцыя пройдзе ў санаторыях, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Прадстаўнікі МНС, а таксама актывісты БМГАВП, работнікі ўстаноў культуры правядуць лекцыі, тэматычныя конкурсы і віктарыны, дэманстрацыі фільмаў і ролікаў па тэматыцы АБЖ, канцэртныя праграмы.

Фінальны этап праекта запланаваны на 28 лютага. Усіх ахвотных будуць чакаць на адкрытых пляцоўках – у буйных гандлёвых і забаўляльных цэнтрах, рынках. Ратавальнікі арганізуюць конкурсы і віктарыны на самае лепшае веданне асноў бяспечнага правядзення, будуць навучаць правільным паводзінам малых і дарослых.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая