Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
«У гэтым годзе ў ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны», – гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе адзначылі, што 50% заробленых у гэты дзень грашовых сродкаў плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву і частковае фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19 для забеспячэння даступнасці вакцынацыі для насельніцтва.
Астатнія 50% заробленых на суботніку грашовых сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Іх плануецца накіраваць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У цяперашні час ажыццяўляецца падрыхтоўка адпаведнай пастановы Савета Міністраў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)