Сайт Магілёўскага аблвыканкама стаў пераможцам XX Юбілейнага конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2023».
I месца сярод гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў у намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады» інфармацыйны рэсурс (mogilev-region.gov.by, распрацоўшчык - Магілёўскі рэгіянальны інфармацыйны цэнтр) займае другі год запар. Узнагароду конкурсу сайт атрымлівае ўжо шосты раз.
Таксама сярод прадстаўнікоў нашага рэгіёна ў ліку пераможцаў - Музей гісторыі РУП «Магілёўаблгаз» (mogilev.gas.by/museum), які заняў III месца ў намінацыі «Карпаратыўныя акаўнты ў сацыяльных сетках».
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў прэміі «ТІБО-2023» адбылася сёння, 21 красавіка, у заключны дзень работы Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, які 18-21 красавіка праходзіць у Мінску. Лепшыя беларускія інтэрнет-рэсурсы вызначалі ў 10 асноўных намінацыях. У 2023 годзе на конкурс Інтэрнэт-прэмія ТІБО было пададзена 206 заявак (у 2022 годзе была - 141). Найбольш папулярнай у суіскальнікаў узнагарод стала намінацыя «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады» - 54 заяўкі (у 2022 годзе - 38).
Інтэрнэт-прэмія ТІБО праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод з 2003 года. З пачатку правядзення конкурсу ў ім узялі ўдзел каля 9 тысяч беларускіх інтэрнет-рэсурсаў.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч, відэа tibo.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11