Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін падкрэсліў, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў - Рэспублікі Беларусь і Зімбабвэ - сведчыць аб імкненні абедзвюх краін пашырыць свае гарызонты і наладзіць трывалыя сувязі ў розных галінах:
- Эканамічныя, палітычныя і культурныя аспекты гэтага ўзаемадзеяння ўяўляюць вялізны патэнцыял для росту і развіцця.
Беларусь з яе добра развітой прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і высокімі тэхналогіямі зацікаўлена ў наладжванні эканамічных адносін з дзяржавамі Афрыкі, якія, у сваю чаргу, маюць вялікія запасы мінеральных рэсурсаў.
Гандаль паміж Беларуссю і Зімбабвэ актыўна развіваецца. Беларускія тавары знаходзяць попыт дзякуючы якасці і даступнай цане.
Варта адзначыць, што ўрад Беларусі прыкладае намаганні па прыцягненню інвестыцый у Зімбабвэ. Сумесныя беларуска-зімбабвійскія прадпрыемствы ствараюцца ў розных галінах - ад сельскай гаспадаркі да высокіх тэхналогій. Гэтае супрацоўніцтва накіравана на стварэнне новых працоўных месцаў і развіццё мясцовай эканомікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята
05.07.2025 - 17:50
Руслан Чарнецкі - пра фестываль «Александрыя збірае сяброў»: тут атмасфера дома і душы
30.06.2025 - 12:16