RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Шэраг дамоўленасцей дасягнуты падчас візіту дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў Сагдыйскую вобласць Рэспублікі Таджыкістан

У пачатку снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар узначаліў дэлегацыю Магілёўскай вобласці, якая наведала Сагдыйскую вобласць Рэспублікі Таджыкістан. У працы дэлегацыі таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка.

Падчас візіту адбылася сустрэча са Старшынёй Сагдыйскай вобласці Раджабоем Ахмадзада, у межах якой абмеркавалі пытанні паставак сыравіны для прадпрыемстваў ААТ «Магатэкс», ААТ «Світанак», ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», паставак ліфтаў ААТ «Магілёўліфтмаш», а таксама стварэння зборачнай вытворчасці ліфтаў на тэрыторыі Сагдыйскай вобласці і шэраг іншых.

Магілёўская дэлегацыя наведала прадпрыемствы ААТ «Кайракумскія дываны», групу кампаній «Мурги Аълосифат», ЗАТ «Таджфилиз», ДУП «Рэдкія металы Таджыкістана», ТАА СП «Giavony», ТАА «Сайхун», свабоднай эканамічнай зоны СУГД-ТАА «ДП Фартуна м Ко», кампанію Lega, ТАА СП «Силкоат бойа» і іншыя.

Рабочая група вызначыла магчымасці паставак кармавых дабавак для птушкі з трапелу, размяшчэння зборачнай вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш» на тэрыторыі ДУП «Рэдкія металы Таджыкістана», выкарыстання мясцовых камплектуючых для мантажу ліфтаў, паставак баваўнянага валакна для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, стварэння сумеснай вытворчасці па выпуску шакаладных цукерак, дэкаратыўных штукатурак на аснове адходаў тэкстылю, пастаўкі беларускай драўніны, набыцця алюмініевых профіляў для ААТ «Магілёўліфтмаш».

Падчас наведвання прадпрыемства ТАА «Органик Ян» абмеркаваныя дэталі магчымай пастаўкі бавоўны і баваўнянага валакна для беларускіх удзельнікаў. Пацверджана магчымасць пачатку паставак сыравіны для ААТ «Магілёўліфтмаш» пачынаючы са студзеня 2022 года.

Акрамя таго, адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі Сагдыйскай вобласці, на якой прэзентавалі прамысловы патэнцыял Магілёўскай вобласці, прадставілі інтарэсы беларускіх прадпрыемстваў-удзельнікаў. Абмеркавалі матэрыялы планаваных да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Падчас наведвання горада Істараўшан кіраўніцтвам раёна прапанавана прапрацаваць з магілёўскімі арганізацыямі магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства па першаснай перапрацоўцы баваўнянай сыравіны, а таксама абмеркаваць магчымасць супрацоўніцтва профільных устаноў адукацыі па захаванні народных рамёстваў і навучанні прадстаўнікоў таджыкскага боку ў сферы аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, канструктарскай працы.

Вынікам працы дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан стала падпісанне мемарандумаў аб супрацоўніцтве паміж Беларускім і таджыкскім бакамі. У прыватнасці, ААТ «Магатэкс» дамовілася аб пастаўках сыравіны з ТАА «Органик Ян», ТАА «САТН», ТАА «Амир», ТАА СП «Чавонй». Стварэнне сумеснай вытворчасці па выпуску ліфтаў абмеркавалі ААТ «Магілёўліфтмаш» і ТАА «Норд Азия Металл», ДУП «Рэдкія металы Таджыкістана», а з ТАА СП «Точпроф» дасягнуты дамоўленасці аб пастаўцы камплектуючых. Магілёўскае аддзяленне ГПП разглядае пастаўку драўніны з ТАА «ДП Фартуна и Ко» і стварэнне сумеснай вытворчасці па выпуску дэкаратыўных штукатурак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці з ТАА ТТ СПП «Силкоат бойа». Аб пастаўцы сыравіны дамовіліся ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», ААТ «Світанак» і ТАА «Органик Ян». Стварэнне сумеснай вытворчасці па выпуску цукерак плануюць ААТ «Чырвоны харчавік» і ТАА «Маишат». Аб выпуску прадукцыі на тэрыторыі Сагдыйскай вобласці правялі перагаворы ААТ «Амкодор УКХ» і ДУП «Рэдкія металы Таджыкістана». Камітэт эканомікі аблвыканкама дамовіўся аб стварэнні прадзільна-ткацкага прадпрыемства з выканаўчай уладай г. Істараўшан і аб сумеснай дзейнасці па развіцці рамесніцтва з ГУ «Цэнтр народных рамёстваў». Магчымасць супрацоўніцтва таксама абмеркавалі СЭЗ «Магілёў» і СЭЗ «СУГД».

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая