RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Што зменіцца ў Беларусі з 1 лютага

Вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат

У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 студзеня 2019 №4 года БПМ з 1 лютага 2019 года ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br216, 9. БПМ павысіўся на 1,3% у параўнанні з нарматывамі, якія дзейнічалі з 1 лістапада 2018 года да 31 студзеня 2019-га, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае Br2169; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – Br3036,6. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры Br216,9, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) – у памеры Br108,45.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якія вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда – Br151,83, на іншых дзяцей у сям’і – Br108,45. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў складае Br216,9 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да выканання дзіцяці ўзросту 3 гадоў) і Br260,28 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля выканання дзіцяці ўзросту 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, – Br151,83.

Акрамя таго, таксама з 1 лютага вырастуць дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячныя) – у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за папярэдні квартал (на 10,2%). На першае дзіця дапамога вырасце да Br362,46, на другое і наступных – Да Br414,24, на дзіця-інваліда – да Br466,02.

 

Павялічыцца бюджэт пражытачнага мінімуму

У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у разліку на месяц складае з 1 лютага 2019 года Br216,9. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 студзеня 2019 года №4.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца на 1,3% у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2018 года па 31 студзеня 2019 года (Br214, 21).

Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br240,8, пенсіянераў – Br166,32, студэнтаў – Br210,42, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br140,25, дзяцей ад 3 да 6 гадоў – Br192, 22, дзяцей ад 6 да 18 гадоў – Br235,85.

Як растлумачылі спецыялісты, павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары. Для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп працэнт павелічэння БПМ свой, што звязана з адрозненнем нормаў спажывання прадуктаў харчавання гэтых катэгорый насельніцтва, а таксама іх удзельнай вагі ў структуры выдаткаў на харчовыя тавары.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей.

Бюджэт пражытачнага мінімуму як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

 

Будуць устаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі будуць устаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў сярэдніх цэнах снежня 2018 года. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 студзеня 2019 года №5.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавіка 2019 года ў разліку на месяц складае Br351,28.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года таксама ўстаноўлены сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек у памеры Br382,11; працаздольнага насельніцтва – Br451; пенсіянераў – Br353,52; студэнтаў – Br333,88; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br284,17; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br373,58; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br382,31.

Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе з сябе выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных патрэб чалавека. Удзельная вага выдаткаў у мінімальным спажывецкім бюджэце сям’і з чатырох чалавек у цэнах снежня мінулага года размеркавана так: прадукты харчавання – 48,6%, адзенне, бялізна, абутак – 19,1%, ЖКП – 8,3%, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь – 9,1%; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння – 9%, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак – 1,4%, унёскі і плацяжы – 2,1%, лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены – 2,4%.

Сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты зацвярджаюцца штоквартальна і служаць для аналізу дасягнутага ўзроўню жыцця насельніцтва і прагназавання яго змяненняў, для ацэнкі матэрыяльнага становішча розных груп насельніцтва, тыпаў сем’яў, ацэнкі пакупніцкай здольнасці даходаў насельніцтва, абгрунтавання памераў мінімальных сацыяльна-працоўных гарантый. Так, на сённяшні дзень сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, – ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

 

Тэрмін публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных актаў будзе складаць не менш за 10 дзён

Тэрмін публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных актаў будзе складаць не менш за 10 дзён, канкрэтны тэрмін вызначаецца арганізатарам зыходзячы са спецыфікі рэгуляваных грамадскіх адносін. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 студзеня 2019 года №56 «Аб публічным абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў».

На публічнае абмеркаванне, як правіла, выносяцца праекты заканадаўчых актаў і пастаноў Саўміна, якія закранаюць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асоб і ўстанаўліваюць новыя або прынцыпова змяняюць існуючыя падыходы да прававога рэгулявання пэўнай сферы, праекты актаў заканадаўства, якія могуць аказаць істотны ўплыў на ўмовы вядзення бізнесу, а таксама іншыя праекты нарматыўных актаў.

Арганізатарамі публічнага абмеркавання гэтых праектаў могуць выступаць: Прэзідэнт Беларусі, Савет Міністраў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, грамадзяне Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш за 50 тыс. чалавек, а таксама дзяржорган, які рыхтуе праект нарматыўнага прававога акту.

Публічнае абмеркаванне праводзіцца ў Інтэрнэце на сайце «Прававы форум Беларусі». Яно таксама можа праходзіць шляхам парламенцкіх слуханняў, у СМІ і іншымі спосабамі.

Праект нарматыўнага прававога акта можа быць вынесены на паўторнае публічнае абмеркаванне.

Інфармацыя аб выніках публічнага абмеркавання і разгляду заўваг і прапаноў уключаецца ў абгрунтаванне неабходнасці прыняцця акта і ўлічваецца пры прагназаванні наступстваў яго прыняцця.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2019 года.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая