У Віцебску 23 чэрвеня прайшло адно са знакавых мерапрыемстваў у медыясферы – II Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы».
Завяршальным этапам яго працы стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVIII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара».
Інфармацыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Шклов-инфо”» стала ўладальніцай запаветнай статуэткі ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі».
Яшчэ тром выданням Магілёўскай вобласці ўручаны дыпломы лаўрэатаў конкурсу. Так у намінацыі «Найлепшы Інтэрнэт-праект» узнагародзілі цыкл праектаў сеткавага рэсурсу Mogilove.by.
Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» стала лаўрэатам у намінацыі Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі». На конкурс быў прадстаўлены праект «Не проста пра палітыку», пастаяннымі аўтарамі якога з’яўляюцца Віктар Кубека і Аляксандр Булай.
Таксама ганаровая ўзнагарода ўручана «Горацкаму весніку» ў намінацыі «За найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі». Рэдакцыя ўпершыню адзначана «Залатой літарай» – беларускім Оскарам для друкаваных СМІ.
Рэд., фота БЕЛТА і СМІ Магілёўскай вобласці
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 09:35
Кіно пад адкрытым небам, свята густу і шмат канцэртаў - як Магілёў адзначыць Дзень Незалежнасці
01.07.2025 - 09:30
У Беларусі з 1 ліпеня пачынаецца прыём заяў на аднаразовую выплату для шматдзетных сем'яў
01.07.2025 - 09:25