Спартыўна-забаўляльнае свята «Крылы Перамогі», прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, пройдзе 25 мая на базе Магілёўскага аэраклуба імя А. М. Кулагіна. Пра гэта паведамілі ў ДТСААФ.
Праграма мерапрыемства прадугледжвае працу ціраў, авіямадэльнай і матацыклетнай секцый, выстаў рэтра-аўтамабіляў і картынгаў, ракетамадэльнай і парапланернай пляцовак. Жадаючыя змогуць ажыццявіць аглядныя палёты на самалёце АН-2, верталёце МІ-2. Таксама запланаваны паказальныя выступленні парашутыстаў, самалётаў ЯК-52 і ЯК-55. Будуць прадстаўлены экспанаты музея авіяцыйнай тэхнікі, арганізаваны майстар-класы, гульнявыя праграмы і квэсты. Добры настрой падтрымаюць выступленні творчых калектываў і выканаўцы.
На свяце адбудзецца акцыя «Канікулы на карысць». Установы дадатковай адукацыі, спорту, турызму і культуры прадставяць формы занятасці дзяцей, падлеткаў і моладзі ў летні перыяд. Яшчэ адно прафілактычнае мерапрыемства – «Бацькі, вы ў адказе за сваіх дзяцей!», падчас якога мамам і татам яшчэ раз нагадаюць аб адказнасці за жыццё, здароўе і паводзіны дзяцей.
Для зручнасці гасцей свята маршруты грамадскага транспарту адкарэктуюць. Так, з 10.00 да 17.00 аўтобус № 4 будзе курсіраваць да в. Н. Пашкава з высадкай пасажыраў на часовым прыпыначным пункце ў раёне аэраклуба ДТСААФ.
Свята пройдзе з 11.00 да 16.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01