Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага экзамену ў рэзервовыя дні 21 і 23 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У рэзервовыя дні ЦЭ здавалі выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія па ўважлівых прычынах не змаглі прыняць удзел у асноўныя тэрміны. Усяго ў цэнтралізаваным экзамене ў рэзервовы дзень 21 чэрвеня (профільныя навучальныя прадметы) прынялі ўдзел 222 навучэнцы, у рэзервовы дзень 23 чэрвеня (руская і беларуская мовы) - 214 чалавек.
Максімальна магчымы вынік 100 балаў у рэзервовыя дні ЦЭ ўдалося атрымаць аднаму выпускніку (па беларускай мове). Два ўдзельнікі набралі 98 балаў (па грамадазнаўстве) і адзін удзельнік набраў 95 балаў (па фізіцы).
Навучэнцы, якія не змаглі прайсці ЦЭ ў асноўныя і рэзервовыя дні па аб'ектыўных прычынах, змогуць здаць ЦЭ у іншыя тэрміны - 18 і 20 жніўня. 18 жніўня - адзін з профільных навучальных прадметаў на выбар навучэнца, 20 жніўня - руская ці беларуская мова на выбар навучэнца.
Атрымаць інфармацыю аб выніках ЦЭ (у тым ліку ў рэзервовыя дні), а таксама скан-копіі сваіх работ і правільныя адказы да заданняў экзаменацыйнай (тэставай) работы выпускнікі могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
У Мінадукацыі нагадалі, што сёлета ўпершыню ўдзельнікі ЦЭ і ЦТ у сваіх асабістых кабінетах змогуць (пры жаданні) скарыстацца сістэмай электроннай чаргі і забраніраваць анлайн дату і час наведвання прыёмнай камісіі ўстановы вышэйшай адукацыі ў перыяд прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Да сістэмы падключана (з улікам філіялаў) 45 ВНУ. Сістэма прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў пры падачы дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі, зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 14:57
26.06.2025 - 13:15