Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2021”», паведамляецца на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
«Галоўнае адрозненне прэміі 2021 года – у намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання». Інтэрнэт-сайты канкурсантаў будуць разглядацца згодна з крытэрамі ацэнкі функцыянавання інтэрнэт-сайтаў органаў дзяржкіравання, распрацаваных навукова-даследчым інстытутам тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце сумесна з Мінсувязі і факультэтам журналістыкі БДУ», – гаворыцца ў паведамленні.
У Інтэрнэт-прэміі гэтага года з’явіліся намінацыі «Карпаратыўная блогасфера»,«Навакольнае асяроддзе і зялёная энергія». Усяго на конкурсе будзе прадстаўлена 12 асноўных намінацый: органы дзяржаўнага кіравання; адукацыя і навука; інфармацыйны рэсурс; карпаратыўныя і тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы; прома-сайты і лэндынгі; інтэрнэт-крамы; культура, забаўка, мерапрыемствы; спорт; здароўе і медыцына; для дзяцей і юнацтва; карпаратыўная блогасфера; навакольнае асяроддзе і зялёная энергія. «Акрамя гэтых намінацый, журы мае права адзначыць з заяўленых на конкурс інтэрнэт-рэсурсаў найлепшы за дызайн, змест і тэхналагічнасць або прысудзіць сайту спецыяльны прыз журы конкурсу», – дадалі ў ведамстве.
Прыём заявак на конкурс працягнецца да 16 мая.
Арганізатарамі конкурсу «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2021”» з’яўляюцца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства інфармацыі і ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі». Гэтаінтэрнэт-прэмія праводзіцца ў Беларусі штогод з 2003 года. Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца садзейнічанне станаўленню і развіццю беларускага сектара інтэрнэту, развіццю і ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда найлепшых дасягненняў беларускага сектара інтэрнэту. З пачатку правядзення конкурсу ў ім узялі ўдзел каля 8 тыс. беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. У 2019 годзе на конкурс было пададзена 485 заявак.
XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2021» пройдзе ў Мінску з 1 па 4 чэрвеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 13:37
Прамую лінію 21 ліпеня правядзе камітэт па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама
15.07.2025 - 11:37
15.07.2025 - 09:34
У Магілёўскім гарвыканкаме расказалі, як будзе выплачвацца кампенсацыя за шкоду пасля ўрагану
14.07.2025 - 18:05
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
14.07.2025 - 14:38